Бясплатна абмеркаваць з медыятарамі і адвакатамі пытанні шлюбна-сямейнага права, а таксама прававыя моманты ў сферы сямейнай медыяцыі беларусы змогуць 1 ліпеня з 10.00 да 17.00.
Адвакаты Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, якія адначасова з’яўляюцца медыятарамі Беларускай лігі сямейных медыятараў, акажуць анлайн-кансультацыі, звязаўшыся з усімі, хто пакіне заяўку на сайце [1]. Тут жа можна выбраць медыятара і самастойна звязацца з ім па ўказаным на сайце нумары для кансультацыі.
Ірына СІДАРОК
Прэв’ю: Shutterstock.com
Спасылкі
[1] https://www.mediatorliga.by/consultations/01.07.2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/advakaty