Сёння многiя з нас праводзяць свой час за камп'ютарам. I чым далей развiваюцца тэхналогii, тым больш наш актыўны спосаб жыцця мяняецца на сядзячы. Але, як вядома, рух — гэта жыццё i здароўе. Медыкi не заклiкаюць наведваць штодня спартыўную залу. Можна актыўнiчаць лёгка i прыемна, напрыклад, з дапамогай веласiпеда. Гэта ўжо не руцiнная работа над сваiм целам, а проста забава. Якiя перавагi для здароўя нясе гэты занятак, расказала ўрач-гiгiенiст аддзялення гiгiены працы Мiнскага абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Iнга ФЯДОТКАВА.
— Рэгулярныя паездкi выводзяць з арганiзма стрэсавы гармон — картызол, якi перашкаджае заснуць. Такiм чынам велапрагулкi дапамагаюць нам пазбавiцца ад бяссоннiцы, — расказвае Iнга Мiхайлаўна.
— Велапрагулкi ствараюць iдэальныя ўмовы для выпрацоўкi калагену, якi, у сваю чаргу, дапамагае затрымаць узнiкненне маршчын, — тлумачыць урач.
— Кардыёнагрузка, якую забяспечвае катанне на веласiпедзе, спрыяе ўмацаванню сардэчнай мышцы, павышэнню тонусу сасудаў, знiжэнню ўзроўню «дрэннага» i павышэнню «добрага» халестэрыну. Веласiпед у цэлым робiць кровазварот больш рацыянальным i эфектыўным, арганiзм пазбаўляецца ад застойных з'яў у крывяносных сасудах. Дзякуючы гэтаму iстотна знiжаецца рызыка сардэчна-сасудзiстых хвароб, — тлумачыць Iнга Фядоткава.
— У момант рухаў нагамi кроў пачынае актыўна цыркуляваць па крывяносных сасудах, не застойваючыся. Пры гэтым падчас язды на веласiпедзе цалкам адсутнiчае ўдарная нагрузка (якая ёсць падчас бегу), а гэта карысна для суставаў, — удакладняе медык.
— Памятайце, што важна правiльна ацэньваць свае магчымасцi. Не трэба катацца да знемажэння, бо ў першую чаргу такiя прагулкi павiнны прыносiць радасць, — нагадвае ўрач.
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/kraina-zdarouya
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue-praktychny-padyhod