Кампанii i мецэнаты вызначаць найлепшыя сацыяльныя праекты беларусаў.
Гэта ўжо пятнаццаты сезон найбуйнейшага ў краiне конкурсу сацыяльных праектаў, арганiзаванага фондам «Дабро» з мэтай адраснай падтрымкi бiзнесам карысных для грамадскасцi iнiцыятыў. За сем гадоў iснавання конкурсу ў iм паўдзельнiчала звыш 3500 унiкальных iдэй, скiраваных на паляпшэнне жыцця грамадства ў розных сферах. Сярод больш чым 300 ужо здзейсненых праектаў — арганiзацыя пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», адкрыццё стрыт-фуд-вулiцы ў Маладзечне, фестываль Мiнскага планетарыя, рэабiлiтацыя пацыентаў пасля траўмаў i iнсультаў з выкарыстаннем тэхналогiй вiртуальнай рэальнасцi i iншыя.
Сёлета з 476 камандаў-канкурсантаў да фiналу дайшлi 17. У лiку найбольш цiкавых прапаноў — стварэнне ў Магiлёве дзiцячай школы па праграмаваннi дронаў, «сабакакафэ» ў Пiнску для таго, каб звесцi беспрытульных жывёл з iх патэнцыйнымi гаспадарамi, мабiльны пункт харчавання i тэрмiновай дапамогi для бяздомных, праграма па расшыфроўцы лiчбаў медыцынскiх аналiзаў. Хто з iх стане пераможцам Social Weekend i ўладальнiкам галоўнага прызу ў памеры больш чым 100 тысяч рублёў, стане вядома ўвечары 2 лiпеня. Прамую трансляцыю мерапрыемства будзе весцi лiчбавая платформа VOKA (пачатак эфiру — а 18-й гадзiне, прагляд бясплатны для ўсiх ахвотных, а пасля трансляцыi запiс будзе дасяжны на сайце voka.tv у рэжыме архiва).
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Прэв’ю: socialweekend.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/social-weekend-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalny-praekt