Спектакль з элементамі харэаграфіі паводле п’есы Зіновія Сагалава «Тры жыцці Айседоры Дункан» прадставяць 9 ліпеня пад паветраным шатром пляцоўкі грота каля палаца Румянцавых і Паскевічаў, паведамілі [1] БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.
Народны тэатр-студыя «Класік» і студыя сучаснай харэаграфіі «Тандэм» праз танец, словы, жывыя скульптуры раскажуць аб лёсе вялікай танцоўшчыцы, аб каханні, якое запоўніла ўсё яе жыццё, аддадзенае вялікаму мастацтву і высокаму пачуццю. «Сутнасцю танца Айседоры Дункан былі драма і страсць. Джаз і класіка, ірацыянальнае і ідэалістычнае сплялося ў асаблівую з’яву, якую ў далейшым назавуць стылем мадэрн у танцы», — адзначылі ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе.
Харэаграфічную партыю выканае Ірына Абаленцава, у ролі Айседоры Дункан — Алена Фралова. Прагучаць бессмяротныя творы Фрыдэрыка Шапэна, Людвіга ван Бетховена, Іагана Себасцьяна Баха, Фелікса Мендэльсона і іншых вялікіх кампазітараў.
У палацава-паркавым ансамблі дадалі, што спектакль арганізуюць з выкананнем санітарных і проціэпідэмічных патрабаванняў. Пачатак у 18.00.
Прэв’ю: belarusmini.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/ab-troh-zhytstsjah-ajsedory-dunkan-raskazha-spektakl-u-gomeli-89033-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[4] https://zviazda.by/be/tags/spektakl
[5] https://zviazda.by/be/tags/gomelski-palac-rumyancavyh-i-paskevichau