Сёння ноччу ў Бабруйску нарад мясцовага аддзела аховы заўважыў, як Subaru Forester ехала па тратуары. На неаднаразовыя патрабаванні спыніцца кіроўца не рэагаваў і паспрабаваў уцячы, паведамілі [1] ў прэс-службе МУС.
Падчас пераследу ў горадзе хуткасць вадзіцеля іншамаркі дасягала 120 км / г — была рэальная пагроза жыццю і здароўю іншых удзельнікаў дарожнага руху. Для прыпынку аўтамабіля былі прыцягнуты дадатковыя групы затрымання.
У выніку міліцэйскі Geely перакрыў дарогу, аднак парушальнік не спыніўся і здзейсніў з ім лабавое сутыкненне. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.
\Высветлілася, што двое пасажыраў і 39-гадовы кіроўца Subaru былі п’яныя. У апошняга, па заключэнні медыцынскага сведчання, — 2 праміле алкаголю.
У бабруйчаніна няма права кіравання транспартным сродкам. На яго склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнні правілаў дарожнага руху, у тым ліку за бяспраўнае кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/byaspraunik
[3] https://zviazda.by/be/tags/alkagolnae-apyanenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/babruysk