У Шумілінскім раёне кіроўца маршруткі не справіўся з кіраваннем, машына вылецела ў кювет. Пацярпелі 12 чалавек, паведамілі БЕЛТА [1] ў МНС.
Ратаўнікі 2 ліпеня ў 20:40 атрымалі паведамленне аб аварыі каля в.Ляўшы Шумілінскага раёна. Як высветлілася, кіроўца маршрутнага таксі Віцебск — Полацк не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся.
«У выніку ДТЗ пацярпелі вадзіцель і 11 з 14 пасажыраў мікрааўтобуса, сярод пацярпелых адно дзіця. З траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны 8 чалавек», — распавялі ў МНС.
Прэв’ю: kanzlei-krimhand.de
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/marshrutka-perevernulas-v-shumilinskom-rajone-postradali-12-chelovek-397200-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/shumilinski-rayon