Ураган разбурыў намётавы лагер у Дзяржынскім раёне Краснаярскага краю Расіі. У выніку стыхіі палаткі, у якіх знаходзіліся адпачывальнікі, апынуліся заваленыя дрэвамі, паведамляе РБК [1] са спасылкай на прэс-службу рэгіянальнага глаўка МНС Расіі.
«Пры праходжанні навальнічнага фронту позняй ноччу 5 ліпеня на папулярным месцы адпачынку жыхароў Дзяржынскага раёна — возеры Маслеева — падчас навальніцы і моцнага ветру паваліла больш за дзесятак дрэў. У гэты час на беразе возера ў сасновым бары ў намётах спалі людзі», — гаворыцца ў паведамленні.
У глаўка адзначылі, што на палаткі і аўтамабілі ўпалі хвоі, у выніку чаго адзін чалавек загінуў, яшчэ пяцёра пацярпелі. Сярод пацярпелых апынуўся 14-гадовы падлетак. Аб стане пацярпелых не паведамляецца.
Прэв’ю: rbk.ru
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5f0134bb9a7947dd05a2595e?from=from_main_8
[2] https://zviazda.by/be/tags/uragan
[3] https://zviazda.by/be/tags/styhiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaginulyya