Улады японскай сталіцы пры падрыхтоўцы да маючых адбыцца Алімпійскіх гульняў у Токіо працягнуць усебаковае супрацоўніцтва з Міжнародным алімпійскім камітэтам і будуць прымаць пад увагу становішча з каронавірусам ў іншых краінах. Пра гэта заявіла губернатар Токіо Юрыка Каікэ, перадае [1] ТАСС.
«Мы працягнем падрыхтоўку [да Гульняў], беручы пад увагу сітуацыі з каранавірусам у кожнай асобнай краіне і тое, якую пазіцыю займаюць спартыўныя арганізацыі той ці іншай краіны», — адзначыла яна.
Алімпіяда ў Токіо павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. Аднак з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі спаборніцтвы былі перанесены на год і адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Пры гэтым сама назва «Токіо-2020» будзе захавана.
Прэв’ю: g2020.su
Спасылкі
[1] https://tass.ru/sport/8889183
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-2020
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus