10,7 млн кітайскіх школьнікаў будуць здаваць уступныя экзамены ў ВНУ краіны 7 і 8 ліпеня, што на 400 тысяч чалавек больш у параўнанні з папярэднім годам. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве адукацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Больш за сем тысяч экзаменацыйных пунктаў будуць устаноўлены па ўсёй краіне, у тым ліку 400 тыс. экзаменацыйных залаў. 945 тысяч чалавек будзе задзейнічана ў якасці інспектараў на іспытах і абслугоўваючага персаналу.
Прадстаўнік Мінадукацыі Ван Хуэй заявіў, што ў гэтым годзе агульнанацыянальныя ўступныя экзамены ў ВНУ стануць самым маштабным арганізаваным калектыўным мерапрыемствам у краіне пасля ўспышкі эпідэміі COVID-19.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya