Учора каля 21:10 у Ваўкавыску на вуліцы Панковай супрацоўнікі ДАІ падалі знак аб прыпынку кіроўцу «Рэно Меган Сцэнік». Той праігнараваў патрабаванні інспектараў і павялічыў хуткасць. Пачалося праследаванне, гаворыцца ў telegram [1]-канале [2] МУС Беларусі.
Супрацоўнікі спрабавалі спыніць кіроўцу пры дапамозе маячкоў сіняга і чырвонага колеру, а таксама гучнагаварыцеля. Да праследавання падключыўся экіпаж Дэпартамента аховы. У нейкі момант праследуемы аўтамабіль спыніўся. Адзін з супрацоўнікаў паспрабаваў выняць ключы з замка запальвання, але кіроўца раптам крануўся з месца. Міліцыянер апынуўся на капоце. Для прыпынку аўто супрацоўнікі Дэпартамента аховы зрабілі некалькі стрэлаў па колах.
За рулём знаходзіўся 26-гадовы кіроўца з бачнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення. У цяперашні час ён затрыманы.
Падрабязнасці таго, што адбылося, высвятляюцца. У выніку прымянення зброі ніхто не пацярпеў.
Прэв’ю: kavkaz-uzel.eu
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@pressmvd
[2] https://web.telegram-канале
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai
[4] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/zatrymanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/kirouca
[7] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[8] https://zviazda.by/be/tags/pdr