У Беларусі 6 ліпеня пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне па замежнай мове, паведамілі [1] на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
На ЦТ зарэгістраваліся каля 26,5 тыс. чалавек, піша [2] БелТА. Абітурыенты будуць здаваць адну з 5 замежных моў: англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую і кітайскую.
Пачатак — а 11:00. Аднак рэкамендуецца прыйсці загадзя — не пазней чым за паўгадзіны да пачатку выпрабавання. Пры сабе трэба мець пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца), і ручку (гелевую або капілярную) з чорнымі чарніламі.
Наступнае ЦТ адбудзецца 8 ліпеня — па хіміі.
Прэв’ю: zen.yandex.com
Спасылкі
[1] https://rikc.by/cctesting/336-grafik-provedeniya-centralizovannogo-testirovaniya.html
[2] https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-projdet-tst-po-inostrannomu-jazyku-397384-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanae-tesciravanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/zamezhnaya-mova