Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым адбылася сёння, паведамляе [1] прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка цёпла павіншаваў [2] Нурсултана Назарбаева з 80-годдзем, а таксама з паспяховым пераадоленнем нядаўняй хваробы.
У размове гаворка ішла аб развіцці беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянні ў фармаце ЕАЭС (Беларусь старшынюе ў арганізацыі ў 2020 годзе).
Прэзідэнт Беларусі і першы Прэзідэнт Казахстана дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы зручны час.
Аляксандр Лукашэнка запрасіў Нурсултана Назарбаева, які таксама з'яўляецца ганаровым старшынёй Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, на саміт інтэграцыйнага аб'яднання, які пройдзе ў кастрычніку ў Мінску.
Абмеркавалі падчас гутаркі і агульную сітуацыю ў Беларусі і Казахстане. Нурсултан Назарбаеў перадаў найлепшыя пажаданні беларускаму народу і выказаў падтрымку кіраўніцтву краіны.
Кіраўнік дзяржавы ў сваю чаргу адрасаваў прывітанне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/telefonnyj-razgovor-s-pervym-prezidentom-kazaxstana-nursultanom-nazarbaevym-23982/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200706/1594023700-lukashenka-pavinshavau-pershaga-prezidenta-kazahstana-nursultana-nazarbaeva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/nursultan-nazarbaeu