Нацыянальная хакейная ліга (НХЛ) і прафсаюз гульцоў (NHLPA) дасягнулі дамоўленасці аб папярэдняй даце аднаўлення сезону, матчы адборачнага раунда Кубка Стэнлі стартуюць 1 жніўня. Пра гэта паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на прэс-службу НХЛ.
У рамках папярэдняга пагаднення НХЛ і NHLPA былі ўсталяваныя наступныя даты: пачатак афіцыйных трэніровачных збораў (13 ліпеня); клубы прыбудуць у гарады, якія будуць прымаць матчы плэй-оф (26 ліпеня).
1 жніўня стартуюць матчы адборачнага раўнда, гарады правядзення на дадзены момант не вызначаны. Папярэдняе пагадненне падлягае зацвярджэнню кіраўніцтвам НХЛ і выканкамам NHLPA, канчатковае рашэнне будзе прынята на працягу некалькіх дзён, на гэты перыяд бакі ўстрымаюцца ад каментароў.
Прэв’ю: nhl.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/sport/8899407
[2] https://zviazda.by/be/tags/nhl