Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 ліпеня, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Упаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Гомельскай вобласці прызначаны першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, прадстаўляць Кіраўніка дзяржавы ў Гродзенскай вобласці ўпаўнаважаны намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін.
Аляксандр Лукашэнка таксама вызваліў Леаніда Анфімава і Уладзіміра Дворніка ад выканання абавязкаў ўпаўнаважаных прадстаўнікоў Кіраўніка дзяржавы адпаведна ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях.
Прэв’ю: kvartira-studia.ru
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/naznacheny-novye-upolnomochennye-predstaviteli-glavy-gosudarstva-v-gomelskoj-i-grodnenskoj-oblastjax-23991/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka