Міністэрства аховы здароўя пракаментавала [1] інфармацыю аб каранавірусе ў Дзмітрыя Калдуна. Раней пра наяўнасць захворвання ў спевака паведаміла [2] прадстаўнік прэс-службы артыста Ганна Кружаль.
Ведамства праінфармавала, што Дзмітрый Калдун сапраўды быў шпіталізаваны ў 6-ю бальніцу Мінска з прыкметамі выяўленай інтаксікацыі невыразнага генезу.
У прыёмным пакоі яму зрабілі экспрэс-тэст, які паказаў сумніўны вынік на наяўнасць імунаглабулінаў М, у сувязі з чым было вырашана правесці далейшую ПЦР-дыягностыку.
На сёння атрыманы адмоўныя вынікі ПЦР-дыягностыкі COVID-19 і адмоўны вынік колькаснага тэсту на наяўнасць антыцелаў.
Стан Дзмітрыя Калдуна стабільны. Пацыент плануецца да выпіскі на далейшае лячэнне ў амбулаторных умовах.
Канчатковы дыягназ будзе выстаўлены па выніках лабараторных даследаванняў на наяўнасць узбуджальнікаў рэспіраторных захворванняў.
Прэв’ю: instagram.com/koldunmedia
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus
[2] http://zviazda.by/be/news/20200708/1594190620-u-spevaka-dzmitryya-kalduna-vyyavili-karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kaldun
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus