Новы рэкорд сутачнай праходкі пры свідраванні бакавога ствала ўсталявалі ў ВА «Беларуснафта». Максімум дасягнуты на Рэчыцкім радовішчы, паведамілі [1] БелТА на прадпрыемстве.
Новая максімальная адзнака — 300 м у суткі — ўсталяваная пры свідраванні бакавога ствала 8 ліпеня. Такім дасягненнем адзначылася брыгада № 16 Упраўлення па павышэнню нафтааддачы пластоў і рамонту свідравін, якая працуе на станку К-125.
Як удакладнілі ў НГПУ «Рэчыцанафта», працягласць рэкорднага бакавога ствала складзе 1062 м.
Папярэдні рэкорд пры аналагічных працах быў зафіксаваны 4 мая гэтага года на тым жа радовішчы. Тады брыгада № 3 Упраўлення па павышэнню нафтааддачы пластоў і рамонту свідравін выйшла на 255 м сутачнага свідравання на станку АРС-100.
Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belorusskie-neftjaniki-obnovili-rekord-sutochnoj-prohodki-pri-burenii-397958-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarusnafta
[3] https://zviazda.by/be/tags/naftaviki
[4] https://zviazda.by/be/tags/rekord