У аператыўна-дзяжурную службу Фрунзенскага РУУС Мінска паступіла заява ад спецыяліста майстэрні па рамонце камп’ютарнай тэхнікі, які паведаміў аб крадзяжы 17 ноўтбукаў і 25 зарадных прылад, паведамляе МУС [1]
У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікам удалося высветліць асобу выкрадальніка. Ім аказаўся 45-гадовы жыхар сталіцы.
Праваахоўнікамі таксама было ўстаноўлена, што незадоўга да крадзяжу падазраваны ўжо наведваў майстэрню з мэтай набыцця зараднай прылады для свайго ноўтбука. Аднак праз два тыдні позна вечарам ён зноў прыйшоў у майстэрню, але ўжо з іншай мэтай. Пракраўшыся ў офіснае памяшканне, мужчына скраў з яго 17 ноўтбукаў і 25 зарадных прылад.
Прычынены ўрон склаў больш за 6000 рублёў. Маёмасць мужчына захоўваў у сваім гаражы.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/3936
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh