Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня падпісаў распараджэнне, якім зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Грашовымі прэміямі агульнай сумай амаль Br47 тыс. будуць заахвочаны 326 чалавек, якія дасягнулі высокіх рэзультатаў у вучобе і навуковай дзейнасці. Гэта пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў: Міжнароднага конкурсу экалагічных праектаў (Бразілія, 2019 год), XXVIII Рэспубліканскага турніру юных фізікаў, рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару па розных навучальных прадметах 2020 года, XXXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ, III Беларускай рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па кітайскай мове, Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2020 года.
«Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей, паспяховай вучобы і навуковай дзейнасці», — адзначылі ў прэс-службе.
Прэв’ю: ganc-chas.by
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/utverzhdeno-reshenie-soveta-spetsialnogo-fonda-prezidenta-belarusi-po-sotsialnoj-podderzhke-odarennyx-24009/
[2] https://zviazda.by/be/tags/studenty
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasparadzhenne