Пра гэта паведаміў [1]у праграме "Тыдзень" тэлеканала СТБ міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка.
«Мы задумаліся аб стварэнні другой беларускай больш бюджэтнай авіякампаніі для развіцця канкурэнцыі і перавозак пасажыраў. Для гэтага мы разглядаем гродзенскі аэрапорт, і кампанію плануецца стварыць у Гродне. У бліжэйшы час мы будзем прымаць рашэнне па развіцці дадзенага кірунку», - адзначыў кіраўнік ведамства.
Аляксей Аўраменка падкрэсліў, што Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва з лаўкост авіякампаніямі. «У нас ужо было падпісана адно пагадненне і рашэнне было прынята, але ўсё прыпынілася. Спадзяюся, мы адновім перамовы. Вядома, мы актыўна запрашаем лаўкост кампаніі для загрузкі нашых абласных аэрапортаў. Але пры гэтым трэба выбудоўваць сваю схему і ў Гродне, гэта будзе цікава мясцовым уладам. Трэба выбраць пэўныя напрамкі, напрыклад, у Ізраіль і выбудоўваць маршруты ў гэтым кірунку », - лічыць міністр.
Спасылкі
[1] http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/gde-budet-fakticheski-nemeckiy-avtoban-byt-li-svoemu-loukostu-i
[2] https://zviazda.by/be/tags/laukost
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksey-auramenka
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministr-transpartu-i-kamunikacyy