Прынамсі тры азербайджанскія вайскоўцы былі забіты ў выніку абмену артылерыйскімі ўдарамі паміж ўзброенымі сіламі Арменіі і Азербайджана на мяжы паміж дзвюма дзяржавамі, паведамляе ВВС [1].
Інцыдэнт адбыўся ў Тавузскім раёне азербайджана-армянскай мяжы, удалечыні ад непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі (НКР), якая займае тэрыторыю, якая аспрэчваецца Азербайджанам і Арменіяй.
Арменія і Азербайджан абвінавацілі адзін аднаго ў правакаванні інцыдэнту ў Тавузскім раёне.
«Пачынаючы з поўдня 12 ліпеня падраздзяленні ўзброеных сіл Арменіі, груба парушыўшы рэжым спынення агню на ўчастку Тавузскага раёна азербайджана-армянскай дзяржаўнай мяжы, падвергнулі абстрэлу нашы пазіцыі з артылерыйскіх установак», сказана [2] ў паведамленні міністэрства абароны Азербайджана.
Азербайджанская армія удакладніла, што ў выніку бою загінулі двое вайскоўцаў, а пазней яшчэ адзін памёр ад атрыманых раненняў. Былі параненыя пяцёра азербайджанскіх ваеннаслужачых.
Прэс-сакратар міністэрства абароны Арменіі Шушан Сцепанян напісала ў «Фэйсбуку», што з армянскага боку ніхто не загінуў, а віна за тое, што адбылося, ляжыць на азербайджанскім боку.
«Вайскоўцы ўзброеных сіл Азербайджана, па незразумелых для нас прычынах, на аўтамабілі УАЗ распачалі спробу парушэння дзяржаўнай мяжы РА на Тавушскім напрамку, — сцвярджае Сцепанян. — Пасля папярэджання армянскага боку, пакінуўшы аўтамабіль УАЗ, вайскоўцы суперніка вярнуліся на свае пазіцыі».
#ԿԱՐԵՎՈՐ Այսօր՝ ժամը 12:30-ի սահմաններում, Ադրբեջանի զինված ուժերի զինծառայողները, մեզ համար անհասկանալի պատճառով, ՈՒԱԶ...
Опубликовано Shushan Stepanyan Воскресенье, 12 июля 2020 г. [3]
Прэв’ю: massa.az
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-53385724
[2] https://mod.gov.az/ru/news/podrazdeleniya-vooruzhennyh-sil-armenii-sovershili-provokaciyu-na-tovuzskom-napravlenii-31440.html
[3] https://developers.facebook.com/shushanstepanyan/posts/3045065262196280
[4] https://zviazda.by/be/tags/armeniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/azerbaydzhan