Дзеючы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які балатуецца на другі тэрмін, перамагае ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы. Пра гэта сведчаць распаўсюджаныя ў панядзелак Польскім тэлебачаннем удакладненыя вынікі экзітпола, які правёў даследчы цэнтр Ipsos, піша [1] ТАСС.
Паводле падлікаў сацыёлагаў, абноўленым з улікам інфармацыі, якая паступіла з 90% рэгіянальных выбарчых камісій, Дуда набраў 51% галасоў. Яго канкурэнт — мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, які прадстаўляе найбуйнейшую апазіцыйную партыю «Грамадзянская платформа», — атрымаў, па папярэдніх дадзеных, 49% галасоў.
Раней паведамлялася, што Дуда набраў 50,8%, а Тшаскоўскі — 49,2%.
Афіцыйныя вынікі волевыяўлення Дзяржаўная выбарчая камісія плануе апублікаваць ужо ў панядзелак. Як праінфармавалі раней прадстаўнікі Ipsos, статыстычная хібнасць іх удакладненага даследавання складае каля 1%.
Прэв’ю: slawomirkonopa.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/8946547
[2] https://zviazda.by/be/tags/polshcha
[3] https://zviazda.by/be/tags/andzhey-duda
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary