Створаны ў правінцыі Сычуань.
У Кітаі з’явіўся першы суд, які спецыялізуецца на абароне вялікіх панд, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Ён быў створаны ў спецыяльным адміністрацыйным раёне Валун павета Вэньчуань правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай), дзе маецца аднайменны прыродны запаведнік дзяржаўнага ўзроўню. Дадзены суд з’яўляецца часткай намаганняў па стварэнні сістэмы юрыдычных паслуг, прыдатнай для абароны выміраючых відаў, аховы навакольнага асяроддзя і развіцця турызму, паведаміў старшыня Народнага суду вышэйшай прыступкі правінцыі Сычуань Ван Шуцзян. Ён перакананы, што новы суд дапаможа скараціць колькасць экалагічных злачынстваў у дачыненні да вялікіх панд.
Фота: oddviser.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya