Па дадзеных СК, 12 ліпеня 31-гадовы кіроўца Honda ў стане алкагольнага ап'янення рухаўся па вуліцы Журжэўскай у Віцебску. Каля 20.30 ён не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва.
У выніку ДТЗ 32-гадовы пасажыр атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы. Вадзіцель з месца здарэння ўцёк. Ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі па месцы свайго жыхарства.
У дачыненні да кіроўцы аўтамабіля распачата крымінальная справа па ч.4 арт.317 Крымінальнага кодэкса.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz