У Навагрудскім раёне сёння ноччу ў возеры патанула дзяўчына 2005 года нараджэння, паведамляе МНС [1].
«13 ліпеня ў 1.52 паступіла паведамленне аб тым, што ў возеры каля вёскі Літоўка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці тоне чалавек. Ратаўнікі дасталі з вады цела патанулай», — распавялі ў ведамстве.
Абставіны здарэння высвятляюцца.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://www.mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/navagrudski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne