У Чачэрскі РАУС паступіла інфармацыя, што недалёка ад вёскі Отар знаходзіцца група маладых людзей. Што яны робяць на аўтамабілі ў полі, было незразумела. Вёска невялікая і незнаёмцы там з'яўляюцца рэдка, паведамляе МУС [1].
Неўзабаве дзяржаўтаінспэктары спынілі машыну на выездзе з вёскі. За рулём знаходзілася 22-гадовая дзяўчына, у салоне былі чацвёра хлопцаў.
Пры аглядзе аўтамабіля былі знойдзены чатыры поліэтыленавыя пакункі з зялёным рэчывам расліннага паходжання агульнай вагой 12 кілаграмаў.
Частку змесціва з пакетаў накіравалі на экспертызу. Эксперт ДКСЭ вынес адназначнае заключэнне - марыхуана.
Маладыя людзі, ва ўзросце ад 22 да 32 гадоў, былі затрыманыя. Дзяўчына-кіроўца і адзін з хлопцаў былі мужам і жонкай. Дома яны пакінулі 11-месячнае дзіця на апеку бабулі.
Спасылкі
[1] https://gomel.mvd.gov.by/ru/news/3849
[2] https://zviazda.by/be/tags/chacherski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki