Заняткі пачнуцца 15 ліпеня і будуць арганізаваны ў анлайн-фармаце на базе Адукацыйнага партала ўніверсітэта. Праект накіраваны на пашырэнне і паглыбленне ведаў у галіне гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплін, а таксама засваенне новага матэрыялу і стварэнне ўмоў для самаадукацыі.
Удзельнікамі бясплатнай інтэлектуальнай акцыі могуць стаць усе ахвотныя студэнты, школьнікі, незалежна ад месца іх пражывання і вучобы. На выбар прапануецца 19 навучальных дысцыплін, падрыхтаваных выкладчыкамі 14 факультэтаў БДУ. Праграма Летняга ўніверсітэта ўключае заняткі па замежных мовах, працоўным праве, электрадынаміцы, археалогіі, Web-праграмаванні, паразіталогіі і іншыя. Выбар колькасці курсаў неабмежаваны. Таксама ў рамках універсітэта адбудзецца работа школ па прыкладной механіцы і юнага эканаміста, адукацыйны анлайн-форум для рэдактараў і аўтараў студэнцкіх выданняў і конкурс стартап-праектаў StartUp Heart [1].
Для ўдзелу ў Летнім універсітэце неабходна прайсці [2] рэгістрацыю, стварыць свой уліковы запіс, пазначыць электронны адрас і дысцыпліну, якая цікавіць.
Па заканчэнні навучання слухачам будуць выдадзены сертыфікаты, а студэнтам БДУ пройдзены курс унясуць у дадатак да дыплома.
Азнаёміцца з праграмай Летняга ўніверсітэта БДУ — 2020 можна тут [3].
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://startupheart.by/
[2] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSerO5eIJv8rlhY79j9WahOBU038W3-g5WNOQh_i95VXjn9XKA/viewform
[3] https://bsu.by/obrazovanie/letniy-universitet-bgu.php?bitrix_include_areas=Y
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[5] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/universitet