ДТЗ адбылося 14 ліпеня 2020 каля 10:30 на вуліцы Фабрычнай.
Як паведамляе Intex-press [1], аўтамабіль міліцыі спяшаўся на выклік з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга колеру. У гэты час «Газэль», якая ехала наперадзе, стала паварочваць налева. Кіроўца міліцэйскага УАЗа, каб пазбегнуць сутыкнення, вывернуў руль — машына страціла кіраванне і перакулілася.
У аварыі ніхто не пацярпеў, па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://www.intex-press.by/2020/07/14/militsejskij-uaz-perevernulsya-v-baranovichah-fotofakt/
[2] https://zviazda.by/be/tags/baranavichy
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyya