Старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» Мар’яна Шчоткіна заявіла: «Умацаванне сям’і, сямейных каштоўнасцяў і традыцый — на сёння ў прыярытэце для нашай дзяржавы».
— Больш за 8 працэнтаў ВУП ідзе на меры па падтрымцы сем’яў з дзецьмі. Часам сямейную палітыку ўспрымаюць на ўзроўні прадастаўлення матэрыяльных і сацыяльных прэферэнцый, але з іншага боку яе трэба разглядаць цэласна. Гэта і матэрыяльная падтрымка, і сістэма, нацэленая на працоўныя гарантыі, пытанні, якія вырашаюцца ў сістэме адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання. У краіне зроблена нямала для падтрымкі сем’яў. І важна, што ў нас ўлічваюць ідэі грамадства, членаў грамадскіх аб’яднанняў. Важна, каб развіццё краіны ішло па ўзыходзячай, а для гэтага трэба ведаць, чаго хочуць людзі. Мы лічым, што тое, што мы зробім сёння, стане добрым зачынам на будучыню, паўплывае на тое, як будуць жыць нашы нашчадкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020