Пра гэта паведамiў на прэс-канферэнцыi генеральны дырэктар ААТ «Беларускi металургiчны завод — кiруючая кампанiя холдынга «Беларуская металургiчная кампанiя» Дзмiтрый Корчык.
«Беларускi металургiчны завод за паўгоддзе экспартаваў прадукцыi, калi казаць у натуральным выражэннi, каля 92 %. Так, ёсць знiжэнне, але яно не крытычнае. Гэта звязана з закрыццём шэрагу вытворчасцяў i знiжэннем заказаў як у аўтамабiльнай прамысловасцi, так i нафтавай галiне», — адзначыў генеральны дырэктар.
Банкiры падставiлi плячо
Натуральна, на эканомiцы завода апошнiм часам адбiлася знiжэнне цэн на металапрадукцыю. Але дзякуючы падтрымцы банкаўскай сiстэмы i ўрада прадпрыемству ўдалося вытрымаць удар. Нягледзячы на складаныя знешнiя ўмовы, у цэлым, па словах генеральнага дырэктара, сёння завод функцыянуе стабiльна. «Усе вытворчасцi працуюць — дзесьцi з невялiкiм знiжэннем, але практычна з поўнай загрузкай. Мы забяспечаны сыравiнай i матэрыяламi», — сказаў Дзмiтрый Корчык.
Яшчэ кiраўнiк БМЗ заўважыў, што падчас пандэмii прадпрыемства не сышло са сваiх традыцыйных рынкаў i ў няпростых умовах стабiльна забяспечвала выпуск прадукцыi на заказ з неабходнай высокай якасцю. «У прынцыпе, па дынамiцы лiпеня мы бачым, што павялiчваюцца заказы на металапрадукцыю еўрапейскiх аўтамабiльных заводаў, перш за ўсё па металакордзе», — дадаў ён.
Цуда-чыгун для еўрапейцаў
Дзмiтрый Корчык асобна спынiўся на новых распрацоўках. Ён падкрэслiў, што дзякуючы выключна iнвестыцыйным укладанням, якiя былi зроблены ў апошнiя гады, на вытворчасцi сёння ёсць магчымасць актыўна займацца новымi вiдамi марак сталi ў адпаведнасцi з досыць высокiмi патрабаваннямi аўтавытворцаў, у першую чаргу еўрапейскiх. Паводле яго слоў, за мiнулы год было асвоена каля 265 новых вiдаў вырабаў. Зараз працэдуры апрабавання i сертыфiкацыi праходзiць яшчэ каля паўсотнi. Асаблiва варта ўдзялiць павышаную ўвагу новым гатункам чыгуну з надзвычай высокiмi характарыстыкамi.
Варта адзначыць, што БМЗ актыўна супрацоўнiчае з акадэмiчнымi iнстытутамi, у прыватнасцi з БНТУ. «У нас ёсць каледж у Жлобiне — фiлiял БНТУ. Усiм маладым спецыялiстам гэтай установы, а гэта каля 90 %, мы даём работу на прадпрыемстве. У 2017 годзе наш вытворчы гiгант атрымаў статус навуковай арганiзацыi, больш за 260 нашых супрацоўнiкаў займаюцца новымi распрацоўкамi», — расказаў генеральны дырэктар.
Па ўзроўнi вытворчасцi прамысловай прадукцыi Беларускi металургiчны завод займае вядучае месца сярод прадпрыемстваў Беларусi. Колькасць занятых тут перавышае 12 тысяч чалавек. «Ён стаў найбуйнейшым прадпрыемствам падобнага профiлю ў Еўропе i з'яўляецца высокатэхналагiчнай структурай металургiчнай галiны. Складаецца з чатырох звязаных адным тэхналагiчным ланцужком вытворчасцяў — металургiчнай, пракатнай, трубнай, метызнай — i цэхаў iнфраструктуры. Штогод больш за 80 % вырабленай заводам прадукцыi адпраўляецца на экспарт», — падкрэслiў Дзмiтрый Корчык.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/bmz
[4] https://zviazda.by/be/tags/pramyslovasc