На падставе хадайнiцтваў Мінскага райвыканкама, Калодзішчанскага сельвыканкама і рашэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта № 2850 ад 28 верасня 2013 г. (у рэдакцыі рашэння Мінгарвыканкама ад 5 чэрвеня 2020 г. № 1758) з 1 жніўня ўносяцца змены ў працу пасажырскага транспарту, які абслугоўвае аграгарадок Калодзішчы, паведамляецца на сайце [1] арганізацыі «Сталічны транспарт і сувязь».
Арганізуецца работа гарадскога аўтобуснага маршруту № 167 «ДС Уручча-2 - Калодзішчы» з адначасовай адменай прыгараднага аўтобуснага маршруту № 306 «ДС Уручча-2 - Калодзішчы».
Гарадскі аўтобусны маршрут № 169 «ДС Уручча-2 - чыг. ст. Калодзішчы» пойдзе замест прыгарадных аўтобусных маршрутаў № 343 «ДС Уручча-2 - чыг. ст. Калодзішчы», № 343У «ст. м. Уручча - чыг. ст. Калодзішчы».
Арганізуецца работа гарадскога аўтобуснага маршруту № 194С «ДС Уручча-2 - Калодзішчы-2 (Палігон)» з адначасовай адменай прыгарадных аўтобусных маршрутаў № 242 «ст.м. Уручча - Калодзішчы-2 (Палігон)», № 242Ш «ДС Уручча-2 - Калодзішчы-2 (Палігон)».
Адмяняюцца прыгарадныя аўтобусы № 396 «ДС Уручча-2 - МТЗ Калодзішчы», № 396У «ст.м. Уручча - МТЗ Калодзішчы», № 396А «ДС Уручча-2 - МТЗ Калодзішчы праз чыг. ст. Калодзішчы». Пойдзе новы гарадскі аўтобус № 195 «ДС Уручча-2 - МТЗ Калодзішчы».
Прыгарадны хуткасны аўтобусны маршрут № 1547-СК «чыг. ст. Калодзішчы - Каржанеўскага» таксама стане гарадскім.
Выкананне прыпыначнага пункта «Ст. м. Уручча» ў бок Калодзішчаў для аўтобусных маршрутаў № 31, 172Э, 167, 169, 194С, 195, 1547-ТК будзе рабіцца на пасадачнай пляцоўцы для гарадскіх аўтобусных маршрутаў.
Спасылкі
[1] http://gusts.minsk.by/news/passengers/17405.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kalodzishchy