Невядомы паведаміў пра «мініраванне» плошчы ў Магілёве. Такую інфармацыю апублікавала [1] ў сваім Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
«Сёння ў 9 гадзін у аператыўна-дзяжурную службу УУС Магілёўскага аблвыканкама паступіла паведамленне пра магчымае знаходжанне выбуховага прыстасаваньня на плошчы Славы ў горадзе Магілёве. Інфармацыя змяшчалася ў лісце, які паступіў ноччу па электроннай пошце УУС», — праінфармавала Вольга Чемоданова.
На месца выбыла сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная групы, іншыя службы. Месца здарэння было ачэплена, абмяжоўваўся пад’езд аўтамабіляў да плошчы. Небяспечных прадметаў не выяўлена.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd/1761
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou