Парэчкi не пераносяць сухой глебы, таму трэба сачыць за тым, каб глеба пад кустамi заўсёды была вiльготная.
Увосень трэба будзе перакапаць яе пад кожным кустом, а яшчэ — не забыцца апрацаваць тыя настоем з лушпаек цыбулi.
У дадатак зямлю пад кустамi неабходна ўгнаiць суперфасфатам (2-3 сталовыя лыжкi пад кожны куст) i драўняным попелам ды ўсё гэта добра замульчыраваць.
Парэчкi — ягады, якiя карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў нашых беларускiх дачнiкаў i садаводаў. На дачных участках можна сустрэць i белыя, i чырвоныя, i чорныя парэчкi. Але чорныя — часцей за ўсё! Яны лёгка размнажаюцца, добра пераносяць маразы, нават моцныя, хутка ўступаюць у перыяд плоданашэння i пры добрым доглядзе могуць кожны год прыносiць багаты ўраджай. Гэтыя надзвычай смачныя i карысныя ягады даўно i пяшчотна любiмыя ўсiмi садаводамi. За iх з'яўленне чалавецтва мае дзякаваць манахам Кiеўскай Русi, якiя першымi пачалi культываваць парэчкi ў манастырскiх садах яшчэ з Х стагоддзя. Пасля тыя пашырылiся i ў Еўропе. У нас у Беларусi дачнiкi сталi культываваць i вырошчваць гэтую культуру пяць-шэсць дзясяткаў гадоў таму, калi пачала развiвацца дачная гаспадарка.
Чорныя парэчкi ўжываюць у свежым выглядзе, кансервуюць, перацiраюць з цукрам, вараць з iх джэм, варэнне, робяць мармелады i жэле. З ягад можна гатаваць разнастайныя напоi: ад кампотаў i сокаў да алкагольных вiнаў, настоек i лiкёраў. У сваiм садзе размнажаць парэчкi можна чаранкамi, адводкамi (парэчкi вельмi хутка пускаюць каранi з атожылкаў, якiя дакранаюцца да зямлi), а таксама дзяленнем куста. Зялёныя чаранкi лёгка ўкараняюцца i пускаюцца ў рост у любы час на працягу вегетацыйнага перыяду. Але лепш за ўсё саджаць чорныя парэчкi восенню, у пачатку кастрычнiка. Да вясны раслiна прыжывецца i ўвесну добра возьмецца ў рост.
Яўген САЛАНОВІЧ, дачнiк са шматгадовым вопытам
Прэв’ю: ru.35photo.pro
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/agarod
[3] https://zviazda.by/be/tags/parechki