Юлій ГВОЗДЗЬ, камандзір 16-га асобнага палка радыёэлектроннай барацьбы:
Амаль увесь час, пакуль існуе незалежная Беларусь, я праслужыў у Бярозе. Прайшоў тут шлях ад лейтэнанта да палкоўніка. І ёсць з чым параўноўваць, як змяніўся горад за гэты час.
Салдаты, якія да нас прыходзяць, кажуць, што чалавеку «з рукамі» ў раёне няма ніякіх праблем знайсці працу. Да іх выбару — як дзяржаўныя, так і прыватныя прадпрыемствы. Сам горад cтаў зручнейшым і прыгажэйшым. Ён даволі кампактны, і таму ўсе змены бачныя адразу. Рамантуюцца дарогі, будуецца новае жыллё, у тым ліку і для вайскоўцаў нашага гарнізона. У нас няма безгаспадарчых палёў, як у некаторых іншых краінах — зямля трывала апрацоўваецца. Калі едзеш па трасе М1, то бачыш, як там чыста, няма смецця. Развіццё тут ідзе няспынна. Хай сабе і не шалёнымі тэмпамі — але прагрэс навідавоку і мы рухаемся ў правільны бок.
Так, наша краіна не падобная на сваіх суседак. Пэўна, гэта да лепшага, бо кожны сам выбірае свой шлях. І наша задача — зберагаць мір і спакой у Беларусі. Яе мы паспяхова і выконваем.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020