У кітайскай сталіцы дадаткова выдзелілі 52 шашы для тэставання беспілотных аўтамабіляў, каб паскорыць развіццё тэхналогій аўтаномнага кіравання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Дарогі агульнай працягласцю больш чым 215 кіламетраў размешчаны на тэрыторыі плошчай больш за 100 кв. км у навуковым гарадку «Чжунгуаньцунь» ў пекінскім раёне Хайдзянь на поўначы горада, паведаміла мясцовая адміністрацыя. Плануецца, што да канца 2020 года тут з’явіцца яшчэ больш дарог для выпрабавання беспілотных аўтамабіляў.
У сакавіку 2018 года гарадскія ўлады выдзелілі 33 дарогі агульнай працягласцю 105 км для тэставання беспілотных аўтамабіляў у раёнах Дасін, Шуньі і Хайдзянь. Усе яны размешчаны за межамі пятага транспартнага кольца — далёка ад густанаселеных раёнаў кітайскай сталіцы.
Па стане на канец мінулага года, у Пекіне для тэставання аўтабеспілотнікаў была выдзелена 151 дарога. Іх агульная працягласць перавысіла 500 км. У адпаведнасці з муніцыпальным планам, да 2022 года прастору для выпрабаванняў інтэлектуальных транспартных сродкаў з выхадам у інтэрнэт у Пекіне павялічыцца да 500 кв. км, давёўшы агульную працягласць прызначаных для гэтай мэты дарог да 2000 кіламетраў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya