Група археолагаў знайшла ў Хамі, горадзе Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР), што на паўночным захадзе Кітая, 62 старажытныя грабніцы, у тым ліку 19 збудаванняў з нахільным праходам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Грабніцы з нахільным праходам былі выяўлены ў Хамі ўпершыню, заявіў кіраўнік групы, навуковы супрацоўнік Синьцзянского інстытута культурных рэліквій і археалогіі Ван Юнцян. «Нахілены праход быў распаўсюджаным элементам таких збудаванняў у раёнах сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Хуанхэ», — адзначыў эксперт, дадаўшы, што падобныя пахавальні раней былі выяўленыя ў гарадах Турфан (СУАР) і Дуньхуан (правінцыя Ганьсу, Паўночна-Заходні Кітай).
Зыходзячы са структуры магільняў і знойдзеныя ў іх помнікаў культуры, археолагі лічаць, што гэтыя будынкі датуюцца дынастыямі Тан (618-907 гг.) і Сун (960-1276 гг.). Імітацыя залатых манет ва Усходняй Рымскай Імперыі і іншыя прадметы, якія суправаджалі нябожчыкаў пры пахаванні, сведчаць аб культурных і гандлёвых абменах паміж Усходам і Захадам. З далёкіх часоў Хамі ўжо з’яўляўся мостам для такіх абменаў, адзначыў археолаг.
Прэв’ю: strana.life
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya