У кітайска-сінгапурскім экагарадку раёна Біньхай горада Цяньцзінь завяршылася будаўніцтва інтэлектуальнага дома з нулявым спажываннем энергіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Гэта першы ў сваім родзе такі будынак у гэтым горадзе. Дом цалкам падсілкоўваецца аднаўляльнымі крыніцамі энергіі. Будынак распрацаваны з улікам інавацый у трох катэгорыях: удасканаленай сістэмы энергаменеджменту, высокаэффектыўным электраабсталяванні і энергаэканамічных тэхналогіях.
Плошча гэтага дома складае 135 кв. метраў. Сонечная панэль на даху ў бясхмарны дзень можа выпрацоўваць каля 80 кВт электрычнасці, што на 20 кВт перавышае патрэбу дадзенага будынка. Энергія затым выкарыстоўваецца ў вячэрні час у адсутнасці сонца.
Акрамя таго, з дапамогай машыннага навучання, аналізу вялікіх дадзеных і іншых найноўшых тэхналогій, сістэма можа аўтаматычна рэгуляваць працу энергаспажывальных прылад у доме. Таксама карыстальнік можа кіраваць бытавымі электрапрыборамі з дапамогай галасавых, саматасэнсорных, дыстанцыйных і іншых спосабаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya