Святлана Горваль, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы адзначыла, што ў гэтай галіне ў краіне ўжо зроблена шмат. Асабліва гэта бачна па паказчыках сельскай гаспадаркі ў тым ліку ў Віцебскай вобласці, адну з акруг якой яна прадстаўляе ў ніжняй палаце парламента.
«І гэта прыятрытэт усёй краіны, не толькі Віцебскай вобласці. І на гэтым акцэнтаваў увагу і кіраўнік дзяржавыу, і губернатар вобласці. Ідзе акцэнт і на прамысловасць. Віцебская вобласць на першым месцы ў плане развіцця сваёй прамысловасці, сваіх тавараў. Тут шмат дасягненняў і інавацый», — сказала Святлана Горваль.
На яе думку, ва ўсёй краіне апошнія гады робіцца значны акцэнт на павышэнні заробкаў, зніжэнні ўзроўня беспрацоўнасці.
«Галоўная мэта нашай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку 2016-2020 гады — гэта стварэнне ўмоў для павяшэння ўзроўню і якасці жыцця. Гэта галоўная мэта, і на падставе гэтага надаецца велізарная ўвага сацыяльнай палітыцы. Мы ведаем, што эканоміка нашай краіны сацыяльнаарыентаваная. І на першым месцы — народ, нашы людзі і якасць жыцця», — дадала парламентарый.
Запісала Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020