Да Дня пісьменства, які ў першыя выхадныя верасня пройдзе ў Бялынічах, у горадзе з'явіцца адметная скульптура «З'яўленне іконы». Анёл, выразаны з белага граніту, будзе трымаць бронзавую выяву адной з найвядомейшых беларускіх святынь — іконы Маці Божай Бялыніцкай. Трохметровы помнік размесціцца каля мясцовага храма ў гонар іконы.
Над стварэннем кампазіцыі працуе магілёўскі майстар Аляксандр МІНЬКОЎ. Пакрысе кавалак пакостаўскага граніту, прывезенага з Украіны, набывае абрысы анёла. Хутка скульптар пачне ўпрыгожваць яму крылы — на іх з'явіцца ўзор, падобны да нашай выцінанкі.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya