Сёння запускаецца мабільная праграма «Галасую!» Бясплатны сэрвіс, распрацаваны актывістамі БРСМ, дапаможа ўсім выбаршчыкам вызначыць адрас свайго ўчастка, назву будынка, у якім ён знаходзіцца, а таксама кантактны тэлефон. Акрамя таго, на асобнай старонцы можна будзе азнаёміцца з біяграфіямі ўсіх кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
У праграме рэалізавана функцыя «Пракласці маршрут», якая перанакіроўвае карыстальнікаў у Google або Yandex maps і знаходзіць найбольш зручны для іх маршрут пешшу, на таксі, грамадскім транспарце або асабістым аўтамабілі. Таксама ёсць блок «Навіны», у якіх можна знайсці актуальную інфармацыю з раздзела «Палітыка». Распрацоўшчыкі — студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Уладымцаў, Ягор Голубеў і Юрый Скробат — дадалі магчымасць і зваротнай сувязі. Сэрвіс даступны як для карыстальнікаў Androіd, так і для прыхільнікаў іOS. Дарэчы, ёсць і яго камп'ютарная версія ў выглядзе сайта.
Па завяршэнні выбарачнай кампаніі праграма працягне сваю дзейнасць ужо ў новым фармаце пад назвай «Мой дэпутат». Зацікаўленыя змогуць знайсці неабходную інфармацыю пра кожнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: іх біяграфіі, графікі прыёму, кантактныя тэлефоны ды іншае.
Дар'я ШЛАПАКОВА
Прэв’ю: pixnio.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-shlapakova
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020