Першы ў Кітаі закон аб выпраўленні правапарушальнікаў мерамі грамадскага ўздзеяння ўступіў у дзеянне з ліпеня, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Дакумент быў прыняты вышэйшым заканадаўчым органам краіны ў канцы мінулага года. Ён накіраваны на прасоўванне і стандартызацыю папраўчых работ у мікрараёнах, дапамогу суб’ектам у эфектыўнай рэінтэграцыі ў грамадства, а таксама прадухіленне і скарачэнне злачыннасці.
Выпраўленне мерамі грамадскага ўздзеяння будзе прымяняцца ў дачыненні да злачынцаў, якія прысуджаны да грамадскага нагляду, атрымалі адтэрміноўку, вызваленыя ўмоўна-датэрмінова, а таксама тых, хто часова адбывае пакаранне за межамі турмы.
Закон актывізуе намаганні па паляпшэнню выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у грамадскіх папраўчых установах. У ім змяшчаюцца артыкулы, якія датычацца такіх сфер, як праверка інфармацыі і электроннае пазіцыянаванне. Закон заахвочвае і падтрымлівае ўдзел у папраўчых работах прадпрыемстваў, грамадскіх устаноў і арганізацый, а таксама валанцёраў.
Як вядома, Кітай запусціў пілотныя праграмы па выпраўленні правапарушальнікаў мерамі грамадскага ўздзеяння яшчэ ў 2003 годзе.
Прэв’ю: vedomosti.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya