Так, жыхары пасёлка Iпуць Гомельскага раёна будуць мець магчымасць скарыстацца паслугамi лазнi. У цяперашнi час, паведамляецца ў лiсце Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта на адрас Савета Рэспублiкi, праведзена ўстаноўка мабiльнай квадрасаўны на аўтамабiльны прычэп МЗСА.
Пра тое, што пуск мабiльнай лазневай устаноўкi ў тэставым рэжыме адбыўся, разлiк кошту паслуг складзены, а абслуговы персанал накiраваны на атэстацыю ў аблвыканкам, паведамiлi таксама i заяўнiцы — жыхарцы населенага пункта Галавiнцы
Гомельскага раёна Валянцiне Смаль.
Як расказалi ў прэс-службе верхняй палаты парламента, жанчыне таксама былi дадзены адказы па шэрагу iншых праблемных пытанняў, выкладзеных у яе звароце.
Акрамя гэтага, ёсць i iншыя прыклады станоўчага вырашэння праблем, агучаных заяўнiкамi на ўзроўнi Савета Рэспублiкi.
Так, у нядаўнiм лiсце Гомельскага выканкама паведамляецца, што камунальным жыллёвым рамонтна-эксплуатацыйным унiтарным прадпрыемствам «Чыгуначнае» выкананы работы па лакальным бягучым рамонце калiдора агульнага карыстання на шостым паверсе iнтэрната, што месцiцца ў абласным цэнтры па вулiцы Савецкай, 167.
У лiсце таксама сцвярджаецца, што адказ на зварот быў дадзены заяўнiку, якi жыве ў гэтым жа iнтэрнаце, i што ў апошняга прэтэнзiй да выкананых рамонтных работ не засталося.
Прэв’ю:mkperevod.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomelski-ablvykankam-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/spravazdacha