Суперзавод Tesla ў Шанхаі будзе ўсё больш выкарыстоўваць штучны інтэлект і інтэлектуальныя праграмныя кампаненты, заявіў галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі Tesla Motors Ілон Маск, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле яго слоў, завод можа разглядацца як складаны кібернетычны калектыў з удзелам людзей і машын. «Думаю, што з часам працоўных месцаў будзе больш», — заўважыў Маск, дадаўшы, што адносна росту ў яго самы вялікі непакой аб тым, ці магчыма знайсці дастатковую колькасць людзей. Ён выказаў надзею наведаць Кітай у будучым годзе.
Прэв'ю: tagesspiegel.de
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya