Старшы аператыўны дзяжурны Фрунзенскага РУУС, падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Кажура:
— Другая палова 1990-х гадоў была вельмі крымінальнай у параўнанні з цяперашнім часам. Атрад міліцыі асобага прызначэння не раз выязджаў на затрыманне асоб, якія ўдзельнічалі ў складзе арганізаваных злачынных груповак. Хапала і так званых «разборак» паміж групоўкамі. Былі і забойствы крымінальных «аўтарытэтаў». Тое, што людзі затрымліваліся з баявой зброяй, было шмат цяжкіх злачынстваў, тых жа выкраданняў людзей, — усё гэта было трывіяльна. А згадаць масавы рэкет на кірмашах? Ці вось яшчэ — пра Мінск мы ўсе ведаем, што небяспечнымі раёнамі былі Шабаны і Чыжоўка, але... Вось зусім побач ад цэнтра горада — Грушаўка. У кінатэатр, які знаходзіўся ў тым раёне, часам можна было не зайсці з грашамі — іх проста адбіралі дужыя малойчыкі. Было і такое, што з аўтамабіляў здымалі колы і ставілі іх на цагліны. Зараз, калі распавядаеш пра гэта маладым супрацоўнікам, то яны кажуць, што гэта нешта з разраду фантастыкі. Краіна мяняецца, становіцца іншым лад жыцця і погляды ў людзей. Таму і на вуліцах становіцца значна цішэй.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020