Прадстаўлена сёлета ў Кітаі.
Аб’ём паставак мабільных тэлефонаў у Кітаі ў чэрвені знізіўся на 16,6 працэнта ў гадавым вылічэнні да 28,63 млн. адзінак. Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя Акадэміяй інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Так, у першым паўгоддзі 2020 года пастаўкі мабільных тэлефонаў у краіне ўпалі на 17,7 працэнта да 153 млн адзінак, паведаміла ведамства, якое з’яўляецца навукова-даследчым інстытутам пры Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР.
У студзені-чэрвені гэтага года на кітайскім м рынку было прадстаўлена 216 новых мадэляў мабільных тэлефонаў, з якіх 105 былі з падтрымкай 5G. У мінулым месяцы брэнды Паднябеснай працягвалі дамінаваць у галіне паставак мабільнікаў. Яны занялі 95,3 працэнта ў агульным аб’ёме паставак, дасягнуўшы паказчыка ў 27,28 млн. адзінак.
Прэв’ю: hype.tech
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya