Урон склаў каля 7 млрд. долараў.
Каля 20,27 млн. жыхароў Кітая пацярпелі ад моцных паводак, якія абваліліся ў ліпені ў 24 рэгіёнах правінцыйнага ўзроўню па ўсёй краіне. Такія звесткі прывяло міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У выніку паводак у гэтых рэгіёнах, сярод якіх Цзянсу, Аньхой і Хубэй, загінулі ці прапалі без вестак 23 чалавекі, 1,76 млн. жыхароў былі эвакуіраваны. Стыхія пашкодзіла амаль 89 тыс. будынкаў, а прамы эканамічны ўрон дасягнуў 49,18 млрд. юаняў (каля 7 млрд долараў).
Па дадзеных міністэрства, у гэтым годзе колькасць загінулых або зніклых без вестак у выніку паводак знізілася на 53,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, аднак прамы эканамічны ўрон вырас на 11, 2 працэнта.
Наймацнейшыя залевы працягваліся з чэрвеня на значнай частцы тэрыторыі поўдня Кітая, узровень вады ў мясцовых рэках перавысіў крытычную адзнаку.
Прэв’ю: ukrinform.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya