Са статутным фондам звыш $12 млрд.
У Шанхаі была ўведзена ў эксплуатацыю кампанія, арыентаваная на збор сродкаў для праектаў зялёнага развіцця па ўсёй краіне. Яе статутны капітал складае 88,5 млрд. юаняў (каля 12,6 млрд. долараў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Новая кампанія National Green Development Fund Co., Ltd. сумесна створана Міністэрствам фінансаў КНР, Міністэрствам экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР і ўрадам Шанхая. Сродкі, сабраныя ёй, будуць накіраваны на такія інвестыцыйныя сферы, як барацьба з забруджваннем, экалагічнае аднаўленне, азеляненне, эканомнае выкарыстанне энергетычных рэсурсаў, зялёны транспарт і экалагічна чыстая энергія.
Кіраўнік падрыхтоўчай групы кампаніі Чэнь Інь паведаміў, што ужо падрыхтавала каля 80 праектаў розных тыпаў, звязаных з зялёным развіццём. З першапачаткова прыцягнутага капіталу 28,6 млрд. юаняў было выдзелена Мінфінам КНР і 11 правінцыямі і гарадамі ўздоўж ракі Янцзы, у той час як 57,5 млрд. юаняў паступілі ад фінансавых устаноў, і 2,4 млрд. юаняў — ад дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў.
Стварэнне новай кампаніі, засяроджанай на асноўных галінах зялёнага развіцця ў эканамічным поясе ўздоўж ракі Янцзы, як чакаецца, надасць новы імпульс фарміраванню экалагічнага ўкладу ў краіне.
Прэв’ю: 34travel.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya