У горадзе Цындаа, што ў правінцыі Шаньдун, запусцілі першы ў Кітаі рэйс самалёта з прадастаўленнем доступу да высакахуткаснага спадарожнікавага інтэрнэту на борце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Па параўнанні з лайнерамі, якія выкарыстоўваюць спадарожнікавыя сэрвісы ў Ku-дыяпазоне, гэты самалёт абсталяваны адаптаванай высакахуткасны сістэмай міжзлучэнняў на базе першага і адзінага ў Кітаі высокапрадукцыйнага спадарожніка ў Ka-дыяпазоне — «Чжунсін-16». Агульная хуткасць злучэння на вышыні 10 тысяч метраў склала больш за 100 Мбіт/с.
Падчас палёту пасажыры на борце могуць з дапамогай мабільных тэлефонаў выходзіць у інтэрнэт, карыстацца шматлікімі праграмамі. Багаты забаўляльны кантэнт і стабільнае злучэнне дазваляюць з карысцю бавіць час падчас палёту. Гэты рэйс таксама стаў першым у гісторыі грамадзянскай авіяцыі краіны, трансляцыя палёту якога вялася наўпрост з паветра.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya