Настурка ў кулінарыі
Гадоў сто таму кветкі настуркі, а таксама яе лісце былі вельмі папулярныя ў кулінарыі. Смак лісця параўноўвалі з крэс-салатай, а доўгая шпора яе венчыка выкарыстоўвалася як салодкая духмяная вострая прыправа. Лісце і кветкі рэзалі і ў звычайную салату.
У Англіі кветкі настуркі дагэтуль кладуць у салаты, на бутэрброды і ў сэндвічы.
Яшчэ з іх гатуюць воцат з вельмі своеасаблівым смакам. Бутоны і маладыя маленькія плады настуркі марынуюць і ўжываюць як вострую прыправу.
Лісце таматаў — абарона ад смаўжоў
Хто вырошчвае памідоры, ведае — пасля фарміравання гронак пладоў лісце пад імі лепш выдаліць. Такога лісця атрымліваецца шмат, і яго можна не выкідваць, а раскладваць пад капустай.
Вы калі-небудзь бачылі, каб смаўжы на таматах елі лісце?
Не, не любяць яны памідораў. Вось гэтак жа абыходзяць сваёй увагай і капусту, якая ад лістоў таматаў агідна для іх пахне.
Ірына ТАМКОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-tamkovich
[2] https://zviazda.by/be/tags/krynichka
[3] https://zviazda.by/be/tags/agarod
[4] https://zviazda.by/be/tags/sad
[5] https://zviazda.by/be/tags/nasturki
[6] https://zviazda.by/be/tags/tamaty