З мая па ліпень бягучага года Беларуская чыгунка аформіла звыш 420 тыс. электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі, гаворыцца [1] на сайце БЧ.
За тры месяцы пашыранай паслугай па электроннай рэгістрацыі на цягнікі скарысталіся больш за 18 тыс. пасажыраў. Паслуга ўключае магчымасць куплі электроннага білета з рэгістрацыяй не пазней чым за 20 хвілін да адпраўлення са станцыі пасадкі пасажыра на ўсім маршруце цягніка. Раней пры куплі білета праз інтэрнэт электронная рэгістрацыя была недаступная, і патрабавалася звярнуцца ў білетную касу.
У БЧ адзначаюць запатрабаванасць у пасажыраў магчымасці папярэдняй аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай. Паслугу прадастаўляюць па жаданні пасажыра пры афармленні электронных білетаў у вагонах класа купэ, плацкарт і «СВ» на цягніках міжрэгіянальных ліній. З мая па чэрвень 2020 года ёю скарысталіся звыш 20 тыс. чалавек.
Акрамя таго, з 10 чэрвеня аформіць электронны білет на цягнікі з ненумераваны месцамі можна на сайце перавозчыка і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік », паказаўшы замест нумара пашпарта нумар мабільнага тэлефона пасажыра. Такая функцыя даступная для абанентаў усіх беларускіх мабільных аператараў.
Прэв’ю: ont.by
Спасылкі
[1] https://www.rw.by/corporate/press_center/corporate_news/2020/07/passazhiry-belorusskoy-zheleznoy-dorogi-aktivno-ispolzuyut-dopolnitelnye-optsii-elektronnoy-registra/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bch
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik