На наступным тыдні 6 жніўня ў эфіры тэлеканала «Беларусь 2» выйдзе чарговы сезон рэаліці-шоу «Вяселле ўсляпую».
Удзельнікі праекта зноў зробяць крок насустрач каханню, бо гэтае пачуццё патрэбна кожнаму незалежна ад статусу і прафесійнага поспеху. Мы ўбачым мужчын і жанчын, якія зрабілі сябе, абаранілі доктарскія дысертацыі, пераадолелі ўсё на шляху да кар'ернага росквіту, але засталіся без галоўнага — без сваёй другой палавінкі. Па-ранейшаму застануцца нязменнымі і ўмовы шоу: на працягу тыдня маладая пара жыве як сям'я і правярае сваю сумяшчальнасць з дапамогай выпрабаванняў і эксперыментаў. Паводле задумкі аўтараў праграмы, усё гэта павінна дапамагчы мужчыну і жанчыне лепш спазнаць адно аднаго, а таксама пазбавіцца ад уласных комплексаў і памылак мінулага.
Дапамагаць ім будуць псіхолагі і лайф-коўчы. А потым удзельнікі прымуць канчатковае рашэнне — вярнуць пярсцёнкі або працягваць адносіны па-за межамі праекта. Глядзіце першы выпуск 6 жніўня ў 21.15 на «Беларусь 2».
Алена ДРАПКО
Фота Белтэлерадыёкампаніі
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/realici-shou